Чатыры падставы Фацімы

Чатыры падставы Фацімы


   Як моцна памыляюцца тыя, якія думаюць, што Фаціма вельмі адлеглая ў часе. Як казаў Ян Павел ІІ, з цягам часу пасланне з Фацімы становацца ўсё больш і больш актуальным. Менавіта яно – казаў Папа – з’яўляецца сёння найвялікшым знакам часу. Яно асвятляе нашу будучыню. Яно паказвае шлях. Яно кажа глядзець уперад, калі мы мінаем чарговыя мілі камянёў, якія вызначаюць шлях.
У адрозненні ад іншых аб’яўленняў Найсвяцейшай Маці “выбух надзвычайнасці" з Фацімы працягваецца ўвесь час. Уся гісторыя ХХ ст. поўная фацімскіх прадказанняў, фацімскіх абяцанняў, фацімскіх перасцеражэнняў. Таму для Святога Айца Яна Паўла ІІ Фаціма была компасам, які бяспечна вёў яго праз цяжкую гісторыю свету.
Сёння, калі свет рыхтуецца да вялікага Фацімскага Юбілею, у нашых руках ёсць шмат новых матэрыялаў, якія дазваляюць лепш зразумець, што такое Фаціма для кожнага з нас асабіста, для Касцёла і свету.
Яе актуальнасць настолькі незвычайная, што немагчыма абыякава амінуць яе. Тое, пра што мы сёння чуем, з'яўляецца для нас “бляскам новага святла”, падобным да таго, пра якое пісала сястра Луцыя, распавядаючы пад канец свайго жыцця пра адно са сваіх адкрыццяў, звязаных з аб’яўленнямі ў Фаціме.
Сёння зразумелыя для нас рэчы нечакана набываюць новае значэнне, гучней і выразней прамаўляюць, раз’ясняюць нашыя шляхі святлом, якое раскрывае так шмат спраў, якіх да сённяшняга дня мы не заўважалі. Апошнія публікацыі запісаў сястры Луцыі з’яўляюцца для нас нечым менавіта такім: бляскам новага святла.

Падстава першая – грэх
Няма нічога горшага за грэх

З чаго Фаціма распачынае сваё апавяданне? Перш за ўсё кажа пра грэх. Аб’яўляючаяся там, Маці Божая перасцерагае нас ад наступстваў нашых грахоў. І адразу звяртае нашу ўвагу на аблуду, якую шатан змясціў у нашым паняцці. Увага: мы не баімся граху, а яго наступстваў!
Грэх зневажае Бога, забівае ў нас жыццё. Але мы пра гэта не думаем. Самае большае прывязваем вагу да кары за грахі. Мы баімся не граху, а пакарання за грахі. Ці ж гэта не так?
А Фаціма перасцерагае нас ад самога граху як такога. Заклік адвярнуцца ад граху з’яўляецца ўжо ў Фацімскім пралогу: у аб’яўленнях Анёла.
Потым пра яго ўвесь час кажа Найсвяцейшая Маці. Кажа пра яго з болем у Фаціме, у Пантэвэдра, у Туі і ў столькіх аб’яўленнях, якія неба падаравала сястры Луцыі на працягу яе жыцця.
“Ці хочаце вы ахвяраваць сябе Богу, каб зносіць усе цярпенні, якія Ён вам пашле як узнагароду за грахі, якімі Яго зневажаюць і як просьбу аб навяртанні грэшнікаў?”
“Ахвяруйцеся за грэшнікаў і часта кажыце, асабліва калі будзеце складаць ахвяры: “О Езу, раблю гэта з любові да Цябе, для навяртання грэшнікаў і як узнагароду за грахі супраць Беззаганнага Сэрца Марыі.”
“Калі людзі не перастануць зневажаць Бога…”
“Складайце ахвяры за грэшнікаў, бо шмат душаў ідзе на вечнае асуджэнне, бо няма нікога, хто б за іх ахвяраваўся і маліўся”.
“Не зневажайце больш Бога, бо Ён і так ужо вельмі зняважаны”.
“Няўдзячныя людзі яго (Сэрца Марыі) няспынна раняць, і няма нікога, хто б актам узнагароды гэтыя церні павыцягваў…”.
“Столькі душаў асуджана Божай справядлівасцю з-за грахоў, учыненых супраць мяне”.
Час зраузмець, піша сястра Луцыя, што самым вялікім злом свету з’яўляецца менавіта грэх! Усё іншае – гэта толькі яго наступствы. Усё: беднасць, голад, цярпенне, войны, а можа перш за ўсё смерць – гэта плёны граху. Казала пра гэта Маці Божай Фацімская ў ліпені 1917 г., падкрэсліваючы, што апошнім наступствам граху з’яўляецца нешта незраўнана большае: пекла. Яна дадавала, што небу лепш паслаць голад, войны, цярпенне, каб грэшнікі не спазналі вечнага асуджэння, цярпення бяз меры, роспачы, у якой няма канца.
Напэўна Богам будзе для нас вызначаны час ачышчэння, эпоха Божай кары, хвіліна сыходу з пасад, трываючых у гармоніі жывёлаў. З жахам мы адкрывалі трэцюю частку фацімскай таямніцы, чытаючы словы: “з левага боку ад Нашай Спадарыні мы ўбачылі ўвышыні Анёла, які трымаў у левай руцэ вагністы меч; іскруючыся, ён выпускаў языкі агню, якія, здавалася, падпаляць свет”. Праўда адразу ж сястра Луцыя напісала, што гэтыя іскры “згасалі ў сутыкненні з бляскам, які сыходзіў з правай рукі Нашай Спадарыні ў яго накірунку”, але Ян Павел ІІ нагадваў, што ўсё гэта напісана ўмоўна. Так сама, як ён, “біскуп у белым” быў забіты, але не памёр, так і Божая кара можа быць нам вызначаная, але нас не крануцца. Можа быць аднак інакш – усё залежыць ад супрацоўніцтва з нашай Найсвяцейшай Маці. І тое, што чалавецтва, замест таго, каб шукаць Бога, усё больш аддаляецца ад Яго, і сёння шмат гавораць з апраўданым жахам, пра тое, што вісіць над светам рука Божай справядлівасці. Але пра грэх нічога не гаворыцца… А ў той жа час нам не гэтых плёнаў трэба баяцца, а іх крыніцы – самаго граху, які нам здаецца нявінным.
Цешымся, што Маці Божая стрымлівае руку Сына… Верым, што на лугу сучаснага Касцёла ёсць шмат кветак святасці – запэўнівала ў гэтым у сваіх лістах сястра Луцыя. У нас ёсць надзея, што шмат сярод нас добрых людзей, гатовых цярпець за грэшнікаў. А таму можа нам не трэба баяцца? Можа нават не трэба нам навяртанне, бо свет ратуюць святыя і добрыя?
Мы не можам спаць спакойна. Сёння Марыя раздзіраная знутры. Ці Ёй далей аддаляць пакаранне, бо і далей памнажаюцца плёны чарговых выбухаў зла, хоць і налічваюцца мільёны забітых ненароджаных дзяцей Божых? Ці можа надышоў ужо час, каб скончыць з гэтым злачынствам (і шмат іншымі), зазваніўшы ў званы, якія вызначаюць гадзіну ачышчэння свету ад яго грахоў? Не трэба сёння быць такімі ўпэўненымі ў абароне, абяцанай нам праз Маці Божую.
У запісах, якія былі апублікаваныя пасля смерці візіянеркі з Фацімы з’яўляецца вялікі заклік: лічыцца толькі адно – змаганне з грахом. Гэта ён з’яўляецца прычынай таго, што шмат душаў страчваюць вечнае жыццё. А ў перспектыве, той самай вялікай, вечнай, усё тое, што змяшчаецца ў маленькім збаночку часу, губляе сэнс.
У неабсяжным моры сучасных грахоў, у іх бясконцай літанні знаходзіцца падставовы грэх, на які ўказвае Марыя. Яго сённяшняе імя – гэта атэізм: адкідванне Бога, жыць так, як бы Бог не існаваў. Сястра Луцыя пералічвае рысы атэізму, які рыхтуе нам самую няшчасную вечнасць. А гэта: “нашае бязвер’е, матэрыялізм, эгаізм, горыч, несправядлівасць, адсутнасць лаяльнасці і міласэрнасці”. Сёння гэта не толькі грэх асобных людзей, а грэх усяго чалавецтва. Калі атэізм становіцца рысай грамадства, калі калі ён становіцца арганізаваным, калі пачынае барацьбу за новыя тэрыторыі, калі пачынае змагацца за перамогу над усім веруючым светам, тады нараджаецца новая з’ява, якая пагражае ўсяму чалавецтву. Сёння мы з’яўляемся гэтаму сведкамі. Гэта свет, які ўзбунтаваўся супраць свайго Створцы.
Першым грахом, які называе Найсвяцейшая Панна Марыя ў Фаціме – гэта атэізм. Гэта ён з’яўляецца крыніцай шматлікіх іншых грахоў, распаўсюджаных сучасным свеце. Гэта на яго з’яўляецца адказам Фаціма. “Пасланне з Фацімы з’яўляецца яшчэ адным новым святлом, якое ззяе ў цемры аблудаў атэізму так, каб атэізм не здолеў згасіць святла веры, якое яшчэ свеціць ў сэрцах і душах абраных, каб яны, ідучы за гэтым святлом, маглі знайсці ў Езусе Хрысце дарогу праўды, справядлівасці, супакою і любові, адзіныя каштоўнасці, якія вядуць да “Жыцця”. Звернем увагу на словы “яшчэ” і “абраных”. Гледзячы па-людску, верныя Богу сёння ў меньшай колькасці…
Адказам на трыюмфуючы (часова) атэізм з’яўляецца Фаціма. Сястра Луцыя піша проста, што гэта Бог “даў нам нябесную Пасланніцу, каб евангелізаваць усю зямлю, узносячыся на крылах святла, не дазваляючы, каб атэізм згасіў святло веры, надзеі і любові”.
Атэізм. Гэта фундаментальны грэх, пра які кажа Фаціма. Але ў аб’яўленнях 1917 г. ён атрымлівае пэўную спецыфікацыю. Гаворка ідзе пра атэізм з указаннем на Расію. Не Святую Расію, якую спрадвеку называлі “Домам Марыі”, а камуністычную Расію, якая сталася прыладай, выбранай шатанам, каб заснаваць ва ўсім свеце валадарства цемры. Маці Божая Фацімская кажа, што крэс гэтаму граху камуністычнай Расіі можа пакласці толькі адно. Трэба вырваць гэту прыладу з рукі шатана або зрабіць так, што ён сам яе выпусціць, таму што яго будзе паліць нібы жарам нябеснага бляску. Менавіта таму Найсвяцейшая Маці вельмі прасіла аб прысвячэнні Расіі Яе Беззаганнаму Сэрцу. Такой Расіі шатан не возьме ў свае чорныя далоні…
Таксама як і не возьме нічога іншага, што было Ёй сапраўды прысвечана. Не ўвойдзе ў нашыя сэрцы, не апануе нашых дамоў, не знішчыць нашай Айчыны.
Гэта шатанская прылада прывяла да войнаў і катастроф, да пераследаў Касцёла і смерці мільёнаў нявінных. Казала пра гэта Найсвяцейшая Маці, пацвердзіла гэта ХХ стагоддзе. Марыя абвясціла: адзіным лекам супраць хваробы граху з’яўляецца маё Беззаганнае Сэрца.


Падстава другая – Марыя Пасрэдніца
Толькі Найсвяцейшая Маці можа нас уратаваць.

Фаціма – гэта вялікае ўхіленне ў бок праўды пра Марыю Пасрэдніцу ласкаў. Пра Яе ролю шмат разоў казаў Ян Павел ІІ. Ён нагадваў: “Знакі часу кажуць пра тое, што мы знаходзімся ў арбіце вялікага змагання паміж дабром і злом, паміж пацвярджэннем і аправяржэннем Бога, Яго прысутнасці ў свеце, а таксама збаўлення, якое ў Ім мае свой пачатак і заканчэнне (…) Гэтыя знакі ўказваюць на Жанчыну, разам з якой мы павінны сысці на гэты край часу, які вызначае сыходзячае стагоддзе і тысячагоддзе. Менавіта з Ёй мы павінны супрацьстаяць гэтым змаганням, якімі перапоўнены наш час”.
“З Ёй”. “На край часу”. Чаму менавіта з Марыяй? Можа таму, што, як казала сястра Луцыя, “Бог адзіны можа нас уратаваць”, а хоча гэта зрабіць не інакш, як толькі “праз пасрэдніцтва Марыі, нашай нябеснай Маці, якая такая добрая!”. Марыя з’яўляецца ў планах Божых як Пасрэдніца. Таму фацімская візіянерка запэўнівала, што “ушанаванне Беззаганнага Сэрца Марыі з’яўляецца сродкам збаўлення на цяжкія часы Касцёла і свету”.
Прыбягаць да Марыі – гэта схавацца ў біблійным месцы ўцёкаў, гэта схавацца ў Арцы, якая захавае нас ад патопу зла. Гэта прыняць ад Бога шчодры дар: неба дае нам бяспечнае месца, можа па-людску дзіўнае, можа нерацыянальнае, але рэчаіснае. Гэта месца выбраў не чалавек, гэта не ён збудаваў.
Ведаў пра гэта Ян Павел ІІ. Таму ён казаў пра Марыю як пра Тую, якая можа ратаваць нас ад вызначанай нам кары Божай: “Так як гэта заўсёды было прынята ў хрысціянскай пабожнасці, даверым Найсвяцейшай Дзеве цяжкія сітуацыі (…), каб прадстаўляючы іх Сыну, Яна выпрасіла ў Яго іх змякчэнне і адмену”.
Гэтая вялікая тэма схаваная пад паверхняй фацімскага паслання: Марыя – Пасрэдніца, якая можа захаваць нас ад граху і абараніць ад яго наступстваў.
Найсвяцейшая Маці не пакідае нас адных з дыягназам хваробы сучаснага свету. Перасцерагаючы ад небяспекі, Яна ўказвае таксама на кірунак дзейнасці. Яна нагадвае ў Фаціме: “Толькі я магу вас уратаваць”.
Марыя кажа пра сябе як пра Пасрэдніцу, больш таго, як пра асаблівую Пасрэдніцу, і дадае, што ў пэўныя моманты гісторыі (асабістай, агульначалавечай) толькі Яе пасрэдніцтва можа запэўніць нам плённую дапамогу з неба. Можа нехта з тэолагаў зморшцыць цяпер бровы, але нагадаем сабе словы сястры Луцыі, калі яна адказвала на сумневы, ці Анёл можа прамаўляць малітву да Найсвяцейшай Тройцы. “Не ведаю, ці можа, але прамаўляў”. Так, факты застаюцца нязменнымі. Словы Марыі можна па-рознаму інтэрпрэтаваць, але іх фундаментальнага зместу ня ўдасца змяніць! А Марыя кажа: “Толькі Маці Божая Ружанцовая можа вас уратаваць.”
Як гэта: Толькі Яна? Але ж ёсць толькі адзін Пасрэднік, Езус Хрыстус (1 Цім 2-5)! Так, але ёсць таксама толькі адзін святар Езус Хрыстус, а Ён сам устанавіў сакрамэнт святарства, якім адорвае так шмат іншых! Адзін святар, адно святарства, але ўдзельнічаюць у ім шматлікія іншыя. Адзін Пасрэднік, але Хрыстус дае ў сваім адзіным пасрэдніцтве ўдзел і іншым.
Хрыстус – Пасрэднік, а пасрэдніцтва Марыі знаходзіцца ў ім. Тут няма двух бегуноў, канкурэнцыі, адцягвання вернікаў ад Збаўцы. Пасрэдніцтва Хрыста з’яўляецца фундаментам і крыніцай пасрэдніцтва Маці Божай. Марыйнае пасрэдніцтва – гэта плод Хрыстовага, падпарадкаванае Езусу.
Хто забароніць Богу, калі Ён захоча, каб сёння дарога ласкі праходзіла праз Беззаганнае Сэрца Яго Маці? Хто Яму забароніць, калі Ён захоча, каб гэта была адзіная дарога?
Сёння па волі Бога Марыя з’яўляецца Пасрэдніцай, якая дае свету доступ да багаццяў Хрыста. Толькі Яна запэўнівае нам поўны доступ да моцы пасрэдніцтва Хрыста.
Яна не замяняе Хрыста, не становіцца на Яго месцы. У Яе няма намеру заняць месца Касцёла і яго сакрамэнтаў. Яна толькі кажа, што Хрыстос хоча, каб сёння моц Яго ласкі аб’явілася праз заступніцтва Яе Беззаганнага Сэрца. Яна кажа, што Касцёл не выканае сваёй місіі, калі не даверыцца – не прысвеціць сябе – Беззаганнаму Сэрцу Марыі.
У падставе прысвячэння ляжыць гэтая вялікая праўда, якая павінна заззяць у сучаснасці – праўда пра Марыю Пасрэдніцу ўсіх ласкаў. Нехта жадае іншае слова? Скажам больш: Марыі як Маці ўсіх людзей. Бо сёння Хрыстус дае жыццё праз Марыю.
Сёння Божы Провід выкарыстоўвае асобу Найсвяцейшай Маці.
Сёння Божая Міласэрнасць удзяляецца свету з Беззаганнага Сэрца Маці Збаўцы.
Так вучыў Яна Павел ІІ, які, пішучы ў тэстамэнце пра замах, характэрна ужываў тры азначэнні. Жыццё было яму падараванае дзякуючы ўмяшальніцтву Божага Провіду, праз Божую Міласэрнасць, праз заступніцтва Маці Божай Фацімскай. Таму што Марыя з’яўляецца сёння вялікай і плённай Пасрэдніцай паміж намі і Богам.
“Сёння для Яе не існуе ні перашкод ані межаў” – дадае сястра Луцыя. 


Падстава трэцяя – набажэнства да Марыі
“Ідзіце да Марыі. Жывіце марыйнай пабожнасцю”.

Трэцяя падстава аказалася ў закліку, скіраваным да ўсяго свету. Гэта запрашэнне ўвайсці ў марыйнае кола ласкі і духоўнай адновы. Нам трэба навярнуцца, гэта значыць пакінуць грэх, вырачыся злога і звярнуцца да Бога. Гэта вялікі евангельскі заклік, які ў Фаціме выходзіць з вуснаў Маці Езуса. Думаючы пра гэта, Ян Павел ІІ казаў, што фацімскае пасланне абавязвае; яно ж усё-такі паўтарае Евангелле. Чаму ў Фаціме вяртаюцца гэтыя словы? Не толькі таму, што “людзям патрэбнае новае заахвочванне” (Пэльвуазэн, 1876) і яны лягчэй прымуць змест Евангелля пададзенага ў Марыйным аб’яўленні, чым прачытанага ў дамашняй Бібліі. Марыя, заклікаючы да навяртання, падкрэслівае пэўную дзіўную асаблівасць: яна кажа, што воля Яе Сына ў тым, каб навяртанне, якога Ён ад нас патрабуе, здзейснілася на марыйным шляху. Яна тлумачыць, што мы павінны сёння навярнуцца, але мы не ў стане гэтага зрабіць. Як бы структура зла была ўжо ў свеце (і ў нас) настолькі моцная, што яе цяжка збурыць і здзейсніць у сабе духоўны пераварот. Ціск свету – здаецца, кажа Найсвяцейшая Маці – сёння занадта моцны. Навяртанне магчымае толькі тады, калі мы прыйдзем да Яе і з’яднаемся з Ёй, паселімся ў Яе Беззаганным Сэрцы, якое дадзена нам як “сховішча” – сховішча ад граху.
Праз пасрэдніцтва Марыі мы можам выпрасіць сабе ласку навяртання. Бо, памятайма, навяртанне – гэта ласка. Гэта не наш учынак, наш поспех, наша заслуга. Гэта справа Бога ў нас. “Гэта не мы самі – піша сястра Луцыя – а ласка Божая дзейнічае ў нас. Такім чынам Бог паказвае, што справа належыць Яму”. Сёння гэтага навяртання, творцам якога з’яўляецца Бог, можна дасягнуць толькі праз Марыю. Такая воля Божая, кажа Фаціма.
Толькі ў Богу нашае навяртанне. “Ён можа ператварыць камяні ў сыноў Абрагама, каб яны сталіся Яго народам, які прыходзіць з канцоў зямлі, каб упасці на калені ў Яго стоп, з’яднаны ў малітве, пакутуючы, просячы аб прабачэнні, ласцы і суцяшэнні для сябе і сваіх далёкіх братоў, прабачаючы і спяваючы гімны ўдзячнасці, просьбы і хвалы нашаму Найвышэйшаму Богу, Пану ўсяго, што існуе, а таксама Яго і нашай Маці, якую Ён паслаў як Пасланніцу супакою, ласкі, прабачэння і любові, якая напаўняе ўвесь свет…”. Гэта пахнучыя містычным захапленнем словы з няскончаных запісаў сястры Луцыі.
Плённае навяртанне, якое здзяйсняецца ў коле Марыі атрымала ў Фаціме асабістае імя: гэта набажэнства да Яе Беззаганнага Сэрца. “Бога хоча ўстанавіць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца” – кажа Марыя ў ліпені 1917 г. Адзін з тэолагаў пераклаў гэта каротка: “Бог жадае, каб Марыя панавала ў гэтым свеце”. Таму што набажэнства да Маці Божай – гэта даць Ёй ўладу над сваім жыццём.
Што такое сапраўднае набажэнства да Сэрца Марыі? Лацінскае слова адкрывае нам глыбіню. “Devorere” – гэта прысвячацца, цалкам аддавацца. Марыйнае  “devorere” – гэта цалкавітая адданасць Найсвяцейшай Маці, быць для Яе “Totus tuus”. І так мы ўжо ведаем, што сапраўднае набажэнства цягне за сабой адданне сябе Марыі. А цалкавітае прысвячэнне Ёй дазваляе Марыі панаваць у нашых сэрцах і ў свеце.
Прысвячэнне, дадае сястра Луцыя – гэта не толькі акт пабожнасці, але таксама адмаўленне ад нечага, да чаго мы былі прывязаныя. “Перш за ўсё гаворка ідзе пра прысвячэнне нас саміх, нашых дрэнных схільнасцяў, адрачэнне ад нашых грэшных прывязанасцяў, якія маюць свой пачатак у ганарлівасці, эгаізме, выгадзе, амбіцыях”. Гэта “прысвячэнне, да якога кожны з нас павінен сябе прымусіць”. Мы павінны “пакінуць жыццё ў граху і ісці шляхам павагі, чысціні, справядлівасці, праўды і любові”.
Фаціма заклікае да евангельскага “навяртання ў коле Марыі”, у якое мы можам увайсці праз прысвячэнне сябе Ёй і дазвол кіраваць у нашых сэрцах. Гэта праграма, якая датычыцца ўсіх аспектаў нашага жыцця.
Але гэтая праграма мае за мэту нешта большае, чым перамога над грахом у нас, людзях, прысвечаных Маці Божай. Фаціма кажа пра фундаментальны сучасны грэх – пра атэізм, які распаўсюдзіўся па ўсім свеце Расіяй. Адсюль, каб навярнуць свет, трэба прысвяціць яго Марыі. Каб давесці да навяртання Расіі, трэба аддаць яе ў Яе панаванне. Прысвячэнне ўсяго свету павінна быць здзейснена кожным мясцовым Касцёлам, таму што ўсё цела Касцёла павінна апынуцца ў коле ўплыву Марыі.
Таму сястра Луцыя піша, што ўвесь свет павінен стаць Фацімай. “Як Ён перамяніў гэтае дзікае месца ў зямлю супакою, пакуты і малітвы, куды імкнуцца натоўпы людзей, прагнучых веры, надзеі і любові, каб напіцца з крыніцы жывой вады, якая спаталяе прагненні і пераносіць да вечнага жыцця”, так павінна выглядаць уся зямля. Людзі хочуць, каб Фаціма пашыралася. Менавіта таму з такой радасцю яны спаглядаюць на памнажаючыяся фацімскія санктуарыі ў свеце, таму ў святынях ставяць фігуры Маці Божай Фацімскай, а дома рыхтуюць алтарыкі ў Яго гонар. Таму таксама з радасцю прымаюць чарговыя кнігі пра Фаціму, якія чытаюць і вучацца імі жыць. Сястра Луцыя тлумачыць, што сёння “людзі прагнуць Бога, расчараваныя і стомленыя ашуканствам і поспехам зноў язычніцкага свету, зматэрыялізаванага, эгаістычнага і агрэсіўнага, пазбаўленага мэты і правадніка, які б перанёс іх да порту збаўлення, які б прывёў іх да крыніцы жывой вады…”.
Задайма сабе балючае пытанне? Чаму сучасны свет стаіць на беразе апакаліптычнага ачышчэння? Чаму мы маем права баяцца ўваходу ў эпоху катастроф? Ведаем ужо адказ. Бо свет не навярнуўся. І не змог навярнуцца, таму што не прысвяціў сябе Марыі. І не стаў вялікай Фацімай.
Гэтае заданне стаіць перад намі. Праз выкананне гэтага Божага загаду, абвешчанага ў Фаціме, свет можа навярнуцца! А навернуты свет азначае таксама – уратаваны. У святле гэтай трэцяй падставы Фацімы ўсё іншае ўжо нічога ня вартае, усё іншае – гэта страта часу. Касцёл веруючых людзей павінен засяродзіцца толькі на гэтым. Марыя абвяшчае: “Каб уратаваць свет, Бог жадае ўстанавіць у свеце набажэнства да майго Беззаганнага Сэрца”. Нам трэба заняцца ўмацаваннем, паглыбленнем і ўзвышэннем марыйнага элементу ў Касцёле. Ёсць супраціў? Гэта зразумела… Але хутка мы пераканаемся, што толькі на гэтым шляху мы атрымаем перамогу. Кожная іншая проба скончыцца няўдачай, кожны іншы шлях скончыцца падзеннем. У нас няма альтэрнатывы.


Падстава чацвёртая – перамога праз крыж
Усё скончыцца шчасліва: “У канцы маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”.

Найсвяцейшая Маці абяцала: “У рэшце рэшт маё Беззаганнае Сэрца затрыюмфуе”. Таму ў сэрцах мы носім упэўненасць у перамозе. Праўда адбудзецца гэта “ў канцы”, або папярэджваць гэтаму будзе доўгі час адмаўлення ад закліку Маці Божай, часам пасіўнага чакання, часам узрастання дрэва зла, якое цяжка будзе ўжо выкараніць. Праз сваё “у канцы” вялікі заклік да перамогі хавае таксама ў сабе прадказанне цярпення, якое чакае чалавецтва. Нечакана становіцца яно перасцеражэннем ад надыходзячага ачышчэння. Бо “ у канцы – гэта значыць пасля ўсяго гэтага” – піша сястра Луцыя.
Пасланне набывае балюча рэчаіснае вымярэнне. Перастае быць пабожным праграмаванем будучыні, кажа таксама пра шлях цярпення, які вядзе ў лепшае заўтра. Мы ведаем, што маем права на надзею, але яна – заўсёды Крыж. З надзеі, якая нараджаецца ў нас праз перамогу Беззаганнага Сэрца Марыі, мы чэрпаем моц і вытрымку неабходныя дзеля  таго, каб чыстымі прайсці праз эпоху трыюмфу зла, каб захаваць у сабе святло ў змрочныя часы, каб не ўсесца на зямлі, якая была ўзятая пад уладу самім д’ядблам. А, кажа сястра Луцыя, “шатан ніколі не стоміцца ў сваёй барацьбе, нават, калі ведае, што прайграе”.
Нагадаем, што сястра Луцы пісала ў адным з лістоў: “Калі не адбудзецца гэтага акту [прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі], вайна скончыцца толькі тады, калі пральеца настолькі шмат крыві мучанікаў, што яна супакоіць Божую Справядлівасць”. Адкуль мы ведаем гэтыя словы пра кроў мучанікаў? Перад нашымі вачамі паўстае апошняя сцэна, паказаная ў трэцяй частцы Фацімскай таямніцы… Заўсёды актуальная.
Сястра Луцыя так апісала незвычайную візію, агляданую ў Богу: “Мы ўбачылі ў бязмежным святле, якім з’яўляецца Бог, як тады, калі бачыш людзей у люстэрку, праходзячы ля яго, Біскупа ў белым. У нас было пачуццё, што гэта святы Айцец. Мы бачылі шмат біскупаў, святароў, братоў і сясцёр законных, узыходзячых на высокую гару, на вяршыні якой стаяў вялікі крыж (…). Святы Айцец (…) дайшоўшы да вяршыні гары, укленчыў ля стоп крыжа і быў забіты групай жаўнераў (…) і такім самым чынам загінулі адзін за другім іншыя біскупы, святары, браты і сёстры законныя, а таксама шмат асоб свецкіх, мужчын і жанчын розных саслоўяў і пасад. Пад двума перакладзінамі крыжа стаялі два Анёла, кожны трымаў у руцэ келіх з крышталу, у якія ЗБІРАЛІ КРОЎ МУЧАНІКАЎ і ёй акраплялі душы, якія збліжаліся да Бога”.
Гэтая мучаніцкая кроў, збіраная Анёламі, супакоіць у рэшце Божую Справядлівасць! Не цярпенне вінаватых, не пакаранне злых людзей, але пакута добрых людзей – тых непавінных. Яна скончыць час Божага ачышчэння.
Усё ўкладваецца ў лагічны радок. Калі Бог дазваляе злу ўдарыць па фундаментах грамадскага ладу, калі дапускае выбух рэвалюцыі, калі дазваляе, каб цемра запанавала над светам, Касцёл заўсёды церпіць пераследы. Звернем увагу на тое, што ў візіі ў ліпені 1917 г. з першай хвіліны ёсць незразумелае для нас злучэнне кары за грахі свету з пераследваннем Касцёла, з мучаніцтвам добрых людзей. Нагадаем сабе тыя словы Найсвяцейшай Маці: “Калі маё жаданне будзе выканана, Расія навернецца і запануе супакой. Калі не, бязбожная прапаганда распаўсюдзіць сваё аблуднае навучанне па свеце, правакуючы войны і пераследванне Касцёла. Добрыя будуць замучаныя, Святы Айцец будзе шмат цярпець”.
Ці гэта азначае, што ў наш час папа і біскупы будуць цярпець? Сапраўды, усё ўмоўна, але каментар сястры Луцыі адназначны. Паўторым яго яшчэ раз, таму што ён з’яўляецца для нас ключавым словам: “Калі не адбудзецца гэтага акту [прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі], вайна скончыцца толькі тады, калі пральеца настолькі шмат крыві мучанікаў, што яна супакоіць Божую Справядлівасць”.
Верым, што Бог адменіць пакаранне. Калі мы дадзім Маці Божай права схаваць нас ад Божай справядлівасці; неба кіруе да нас вялікі заклік, заклік да жорсткай пакуты – у фацімскім духу. Нагадаем яшчэ раз словы з трэцяй Фацімскай таямніцы. Калі Найсвяцейшая Маці згасіла іскры, спадаючыя на зямлю, “Анёл, указваючы правай рукой на зямлю, сказаў моцным голасам: “Пакута, пакута, пакута!”.
Замест “крыві мучанікаў”, якая згасіць Божы гнеў, Божую справядлівасць можа супакоіць вялікая ўзнагарода шматлікіх прыхільнікаў Беззаганнага Сэрца, іх вялікая цалкавітая ахвяра. У традыцыі Касцёла мы называем гэта “белым мучаніцтвам” – аддаваннем жыцця Богу хвіліну за хвілінай, забываючыся пра сябе. Гэтага жадаў ад нас Хрыстус, даючы нам Новае Прыказанне: любіць так, як Ён, гэта значыць да канца, аж да смерці.
Фаціма становіцца цяжкім заклікам.
Кожны з нас адказны за тое, што прынясе нам час. Чакае нас багацце ласкаў, калі мы прысвецім сябе Беззаганнаму Сэрцу Марыі і будзем жыць гэтым прысвячэннем. Могуць, аднак, напаткаць нас страшныя катаклізмы, калі мы не адкажам на нябесны заклік, калі не ўхопімся за працягнутую нам далонь, якая хоча выцягнуць нас з кіпятку пагрозы. Калі цяпер мы пагардзім заклікам з неба, уратуе нас ужо толькі ахвяра пакутнікаў. І не будуць гэта ананімныя, невядомыя святыя. Мучанікі вырастуць сярод нас, у нашых дамах! […]
Чым больш людзей пачне жыць духам пакуты і ахвяры, тым меншая будзе кара, а нават адмененая.
Памятайма: Бог не бугалтар, які параўноўвае лічбы, правяраючы, колькі ў свеце жыве добрых людзей, а колькі злых. Ён вымярае сэрцы! А адно сэрца, адкрытае на Бога, як Сэрца Марыі, мацнейшае за тысячу пустых сэрцаў, закрытых у эгаізме, ня маючых любові…
Людзі з ахвярнымі сэрцамі – гэта пачатак “новага пакалення”.

Нараджаецца “новае пакаленне”

Фаціма – гэта пазачасавы, заўсёды цяперашні заклік Бога. Сястра Луцы піша, што Фацімскае пасланне, было “заўсёды прысутным у вялікай Сутнасці Бога, каб паслаць Яе на зямлю ў вызначаныя Ім дзень і гадзіну”. Мы сярод некалькіх упрывілеяваных пакаленняў, якія жывуць у часы, раз’ясненыя Фацімскім пасланнем, нарэшце скіраваным на зямлю. Сіла любові Божага погляду на нас, піша Луцыя, зрабіла магчымай на нашай зямлі прысутнасць Марыі. Бог даў нам “крыштальную крыніцу, крыніцу жыцця, ласкі і святла”. Б’е яна з неба на зямлю, запрашаючы нас наблізіцца да гэтага духоўнага паслання і прыняць яго ў сваё сэрца.
“Яна, піша ў сваіх спыненых смерцю запісках сястра Луцыя, першая ў вялікім ланцугу абраных, якая ўзыходзіць з зямлі ў неба”. У гэтым ланцугу не можа не быць і нас – гэтых маленькіх агеньчыкаў, якія Бог упісаў у ланцуг Найсвяцейшай Панны Марыі, у ланцуг сваёй хвалы.
Гэта шлях “новага пакалення”. Гэта перайманне даваных Богам “прыладаў супакою, малітвы і прысвячэння”. Гэтыя прылады, запісвае ў сваёй келлі фацімская візіянерка, пракладваюць нам шлях праз цяжкія сцежкі жыцця, дапамагаюць ісці па цернях і шыпах, уздымацца па абрывістым схіле Кальварыі, несучы цяжар драўнянага крыжа, ставячы свае стопы па слядах, пакінутых нам Панам на шляху, якім Ён ішоў. Але, паспешна дадае, не будзе ў нас недахопу ласкі Божай, каб мы не аслабелі, таму што Ён пагрузіў нас у Святло сваёй вялікай Сутнасці, бляск якой, піша Луцыя, “залівае мяне, прыцягвае мяне і ахоплівае мяне. Куды б Ён не пажадаў пайсці, я хачу ісці за гэтым Святлом. Прагну Яго праслаўляць, прагну Яму служыць і любіць Яго, быць для Яго Гостыяй вечнай хвалы! Нічога больш не прагну, нічога больш не жадаю…”.
Так і мы, няхай Бог у кожным з нас, як у Луцыі, “стане маім Жыллём, маёй Святыняй, Жыццём майго жыцця, а таксама Сутнасці маёй сутнасці. Без Яго я не існую, ад Яго я атрымала жыццё, каб любіць Яго, служыць Яму, праслаўляць Яго з верай, надзеяй і даверам, у поўнай адданасці Богу, у адказ на Яго любоў да мяне”.
Каго, чытаючы гэта, кранае дзіўная туга, таму час вырушыць у дарогу. Падставы Фацімы ўжо вядомыя. Пакінем грэх з дапамогай заступніцкай моцы Маці Божай і пачнем практыкаваць марыйнае набажэнства ўсім сваім жыццём, аддаючы Ёй усё і для Яе выракаючыся ўсяго. Тады “ў канцы” нашым удзелам будзе перамога!

Логіка прастая. Маці Божая перасцерагае. Маці Божая заклікае. Маці Божая чакае нашага адказу.




Перакладзена з польскай мовы
Крыніца: „Wielkie Rocznicy Fatimy”.
Sekretaiat Fatimski na Kszeptówkach.
Builetyń oklicznościowy 2007.